Мінабароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала роту ганаровай варты ў Вільню
Міністэрства абароны Беларусі толькі 22 лістапада адказала на просьбу даслаць роту ганаровай варты на цырымонію пахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні.
Да міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова зьвярнуўся Беларускі грамадcкі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
Паводле звароту, літоўскі ўрад гатовы быў падтрымаць такую ініцыятыву беларускага Міністэрства абароны.
Таксама аўтары звароту прасілі правесці салют у гонар Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Менску.
Міністэрства абароны паведаміла, што «правядзенне салюта і накіраванне роты ганаровай варты не ўяўляюцца магчымым». Больш ніякіх тлумачэньняў не было.