Мінабароны: Мы не будзем адваёўваць Вільню



Прэс-сакратар абароннага ведамства Беларусі Уладзімір Макараў заявіў, што Рэспубліка Беларусь не будзе „вяртаць” гістарычныя землі. Пра гэта ён заявіў падчас брыфінгу.

„Ніхто не павінен баяцца, што Рэспубліка Беларусь будзе „вяртаць” сталіцы (Вялікага Княства Літоўскага – рэд.). Мы ні да каго не маем тэрытарыяльныя прэтэнзіі”, – сказаў Макараў. Ён таксама запэўніў, што няма ніякіх планаў па нападу на суседнія дзяржавы.

„Мы гарантуем, што не будзем нападаць на Польшчу, каб вярнуць Падляшскае ваяводства, мы не будзем нападаць на Літоўскую Рэспубліку, каб адваяваць Вільню, мы не будзем нападаць на іншыя дзяржавы…”, – сказаў Макараў.

unn.com.ua