Мінабароны Расеі абвясціла пра батальённыя тактычныя вучэнні ў Беларусі
Расейскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь у рамках стварэння рэгіянальнай групоўкі войскаў, правядуць батальённыя тактычныя вучэнні.

„Канчатковую характарыстыку баяздольнасці і боегатоўнасці падраздзяленняў камандаванне дасць на завяршальным этапе зладжвання — пасля правядзення батальённых тактычных вучэнняў”, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі.
Там заявілі, што расейскія вайскоўцы на палігонах у Беларусі “працягваюць курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі”.
Раней Мінабароны Беларусі паведамляла, што ў краіну для стварэння сумеснай групоўкі войскаў прыбудуць да 9 тысяч расейскіх вайскоўцаў і некалькі соцень адзінак бранявой тэхнікі.
