Мінабароны: расейскія войскі пакінулі Беларусь пасля вучэнняў „Захад-2021”



Вайсковы кантынгент РФ пакінуў тэрыторыю Беларусі пасля вучэнняў „Захад-2021”, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Па дадзеных ведамства, у сераду апошні эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай Расеі перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі. Расейскі вайсковы кантынгент з’ехаў да месцаў дыслакацыі ў сваёй краіне.

Нагадаем, вучэнні „Захад-2021” праходзілі 10-15 верасня ў Расеі і Беларусі. Акрамя вялікай колькасці ваеннай тэхнікі, у вучэннях было задзейнічана каля 200 тысяч вайскоўцаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў знаходзілася каля 2,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Фота: © Reuters / Scanpix