Мінадукацыі Беларусі з трохдзённым візітам у Польшчы (абноўлена)



З 5 па 7 чэрвеня з візітам у Польшчу будзе знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Беларусі. Яе ўзначаліць намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, візіт адбываецца на запрашэнне намесніка дзяржсакратара ў Міністэрстве адукацыі Польшчы Мацея Копэця. У Варшаве адбудзецца пасяджэнне супольнай кансультацыйнай камісіі.

З мэтай удзелу ў пасяджэнні супольнай кансультацыйнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча. Стварэнне і функцыянаванне камісіі рэгулюецца дамоўленасцямі паміж уладамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча пра супрацу ў сферы адукацыі ад 20 ліпеня 2016 года.

У Варшаве адбудзецца пасяджэнне супольнай кансультацыйнай камісіі. Кажа дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Ілона Юрэвіч:

Дэлегацыя будзе ў Польшчы з нагоды другога пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па пытаннях адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Заўтра ўвесь дзень будзе гэтае пасяджэнне, а на наступны дзень яны паедуць наведаць некаторыя ўстановы адукацыі з беларускай мовай навучання.

У пятніцу беларуская дэлегацыя наведае Падляшша. Запланаваны візіт прадстаўнікоў беларускага і польскага міністэрстваў адукацыі ды кураторыя асветы ў Беластоку ў комплекс школаў з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Пасля поўдня дэлегацыя мае наведаць пачатковую школу з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pap.pl