Мінфін ЗША ўключыў імёны 210 чалавек у „крамлёўскі даклад”
У “крамлёўскім дакладзе” Мінфіна ЗША, адпраўленага ў Кангрэс, згадваюцца 210 чалавек з атачэння расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Гэта 114 буйных чыноўнікаў і 96 алігархаў.
У спіс патрапілі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў і некалькі міністраў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Антон Вайно, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, памочнік расейскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвяенка, кіраўнік “Раснафты” Ігар Сечын, кіраўнік “Газпрама” Аляксей Мілер, старшыня ФСБ Аляксандр Бортнікаў, бізнесмены Раман Абрамовіч, Алег Дзерыпаска, Яўген Касперcкі, Сулейман Керымаў, Уладзімір Патанін, Міхаіл Фрыдман, Пётр Авен і шмат іншых.
У дачыненні да ўсіх гэтых людзей у бліжэйшы час могуць быць уведзеныя санкцыі.
Паводле tass.ru
Фота ria.ru