Міністэрства інфармацыі абвясціла папярэджанне інтэрнет-парталу TUT.BY
Міністэрства інфармацыі Беларусі абвясціла папярэджанне інтэрнет-парталу TUT.BY. Па словах намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, адзін з самых папулярныхх інтэрнет-рэсурсаў пакараны за матэрыял пра назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі.
– Мінінфарм лічыць, што назіральнік, на якога спасылаюцца журналісты, не мог ведаць усёй карціны і колькасці людзей, якія прыйшлі на ўчастак. Такім чынам, чытачы былі ўведзены ў зман. Фактычна – гэта рэпрэсіі супраць журналістаў, якія асвятляюць працэс назірання. Калі такімі простымі словамі сказаць: журналісты ўзялі інтэрв’ю ў назіральніка, назіральнік выкаўзаў тую інфармацыю, якой валодае. Мінінфарм сочыць за кожнай публікацыяй і патрабуе цяпер гэтую публікацыю зняць.
А два папярэджанні цягнуць за сабой пагрозу ліквідацыі статуса сродка масаваай інфармацыі, – нагадвае Барыс Гарэцкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск