Міністэрства юстыцыі рыхтуе закрыццё Руху “За Свабоду”
Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці “Руху “За свабоду”. Пра гэта паведамляе кіраўнік грамадскага аб’яднання Юрась Губарэвіч.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён апублікаваў ліст, у якім яго запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду.
Прыгадаем, што 13 ліпеня Мінюст запатрабаваў у арганізацыі дакументы на праверку. А 14 ліпеня, у дзень татальнай зачысткі НДА, у офісе Руху „За свабоду” адбыўся ператрус. Пасля офіс быў апячатаны.
Беларускае Радыё Рацыя