Міністр абароны Беларусі знаходзіцца з візітам у Кітаі
20 кастрычніка пачаўся візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, ён возьме ўдзел у 9-м Пекінскім форуме па пытаннях бяспекі „Сяншань”.
На форуме, які будзе доўжыцца чатыры дні, Раўкоў выступіць з дакладам „Міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальная бяспека — беларускі погляд”.
Запланаваная яго сустрэча з міністрам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Вэй Фэнхэ, падчас якой будуць абмяркоўвацца „актуальныя пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва”.