Міністр абароны Кітая 5-8 красавіка наведае Беларусь
Міністр абароны, член Дзяржсавета КНР Вэй Фэнхэ 5-8 красавіка наведае Беларусь, паведамілі ў пасольстве Кітая ў Менску.
Як плануецца, у Менску адбудзецца сустрэча высокага замежнага госця з кіраўніцтвам абароннага ведамства Беларусі, а таксама запланаваны шэраг іншых сустрэч. У дыпламатычнай місіі адзначылі, што Вэй Фэнхэ напярэдадні пабывае з візітам у Расіі.
Гэта будуць першыя замежныя візіты міністра абароны Кітая пасля яго нядаўняга назначэння на гэту пасаду. Новы склад урада быў зацверджаны ў Кітаі 19 сакавіка. Дэпутаты першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (вышэйшы заканадаўчы орган краіны) 13-га склікання ў ходзе галасавання зацвердзілі новы склад урада Кітая, назначыўшы новых віцэ-прэм’ераў і членаў Дзяржсавета, а таксама падтрымаўшы прапанаваныя прэм’ерам Лі Кэцянам кандыдатуры кіраўнікоў міністэрстваў.