Міністр абароны Польшчы расказаў пра ўмацаванне ўсходняй мяжы
Па словах міністра Марыюша Блашчака, расейская ПВК „Вагнер” уяўляе пагрозу для Польшчы.
„Але мы чакалі гэтага, таму перакінулі вайсковыя падраздзяленні з захаду на ўсход, каб прыстрашыць агрэсара, паказаць, што не варта нападаць на Польшчу”, — зазначыў ён у інтэрв’ю Radio Olsztyn.
Гаворачы пра ўмацаванне ўсходняй граніцы, Блашчак паведаміў, што бяспеку так званай „Брэсцкай брамы” — стратэгічна ўразлівага ўчастка граніцы — забяспечыць 18-я механізаваная дывізія, „якая будзе ўзброеная сучаснай тэхнікай”. „Войскі гэтай дывізіі ўжо аснашчаны танкамі „Абрамс”. Пакуль іх 14, але сёлета будзе цэлы батальён. У жніўні польскія пілоты пачнуць трэніроўкі на амерыканскіх ударных верталётах „Апач”, — сказаў палітык.
Крыніца: @pozirkonline