Міністр абароны Польшчы: Саміт ужо набыў гістарычнае значэнне



Варшаўскі саміт НАТА – гэта паваротны момант у гісторыі Альянсу. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.

NATO3

Выступаючы перад форумам экспертаў саміта, міністр заявіў, што рашэнне пра ўзмацненне ўсходняга фланга НАТА паўплывае на дзесяцігоддзі, а таксама адзначыў, што Альянс не павінен забывацца пра Украіну, якая стала ахвярай расейскай агрэсіі:

– Мы ўжо ацанілі гістарычнае значэнне саміта НАТА ў Варшаве. Характар рашэнняў, прынятых у гэтыя дні, запомніцца на дзесяцігоддзі. Гэта адзін з паваротных момантаў у гісторыі Альянсу. Мы не мусім забывацца пра Украіну, мы мусім аб’яднацца дзеля падтрымкі гэтай дзяржавы. Расейская агрэсія ва Украіне і Грузіі ставіць пад сумнеў міжнародны парадак.

Саміт НАТА мае прыняць пакет дапамогі Украіне. Чакаецца, што пра падтрымку Украіны Альянсам распавядуць прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота PAP, Jacek Turczyk