Прэм’ер-міністр Польшчы: Еўрапейская інтэграцыя – гэта цывілізацыйны і стратэгічны выбар для нас



„Еўрапейская інтэграцыя – гэта цывілізацыйны і стратэгічны выбар для нас. Мы тут, тут наша месца, мы нікуды не збіраемся,” – заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выступаючы ў Еўрапарламенце. 19 кастрычніка кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічае ў дэбатах Еўрапарламента, распачатых пасля рашэння Канстытуцыйнага суда Польшчы аб першынстве Канстытуцыі над заканадаўствам ЕЗ.


– У дамовах мы даручылі ЕС вельмі шырокі спектр кампетэнцый, але не ўсклалі на яго ўсё. Многія галіны права застаюцца ў кампетэнцыі нацыянальных дзяржаў. Мы не сумняваемся ў прыярытэце еўрапейскага заканадаўства над нацыянальным заканадаўствам ва ўсіх сферах, дзе дзяржавы-чальцы ўсклалі на ЕС кампетэнцыю. Але, як і суды іншых краін, Канстытуцыйны суд Польшчы задае пытанне, ці з’яўляецца правільным рашэннем манаполіі Суда ЕЗ на вызначэнне фактычных межаў даручэння гэтых кампетэнцый?

Польскі прэм’ер-міністр таксама заявіў, што сёння, калі ўсходняя мяжа ЕЗ „падвяргаецца нападу, калі цынічна выкарыстоўваецца міграцыя з Блізкага Усходу, Польшча дае Еўропе бяспеку, выступаючы разам з Літвой і Латвіяй у якасці бар’ера, які абараняе гэтую мяжу”.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя