Міністр замежных спраў Балгарыі правядзе перамовы ў Менску



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прымае ў Менску свайго калегу з Балгарыі Даніэла Мітава. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Баўгарыі прыбыў у Беларусь з працоўным візітам.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітры Мірончык:

„Падчас перамоў міністраў плануецца абмеркаваць бягучы стан і перспектывы развіцця ўсяго спектра двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краінаў у міжнародных арганізацыях. З улікам старшынства Балгарыі ў Камітэце міністраў Рады Еўропы ў бягучым годзе, асаблівая ўвага пры гэтым будзе нададзеная тэме адносінаў Беларусі з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй.

Праграмай візіту Даніэла Мітава прадугледжаная таксама сустрэча з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, апрача таго адбудзецца наведванне Інфармацыйнага пункту Рады Еўропы ў Менску”.

svaboda.org