Міністра Лаўрова непакоіць НАТА каля «нашых межаў» – асабліва ў Прыбалтыцы і Польшчы



Пра гэта міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас свайго візіту ў Менск 29 траўня.

— Нас непакоіць актывізацыя дзейнасці НАТА, якую мы назіраем апошнім часам у непасрэднай блізасці ля нашых межаў — перш за ўсё ў Прыбалтыцы і Польшчы. Наша пазіцыя, як і пазіцыя Рэспублікі Беларусь, што сёння было пацверджана на сустрэчы з прэзідэнтам, застаецца нязменнай. Такія дзеянні па аднабаковым развіцці вайсковай інфраструктуры, аднабаковым разгортванні сіл і сродкаў ля нашых межаў з’яўляюцца дэструктыўнымі, падрываюць давер і паразуменне ў Еўропе і прыводзяць да фрагментацыі еўрапейскай прасторы бяспекі.

Сяргей Лаўроў кажа, што Расея супраць палітыкі канфрантацыі ў стасунках з Захадам, але, паводле ягоных слоў, «агрэсіўныя русафобы» падбухторваюць да супрацьстаяння з Масквой нават раней «канструктыўна настроеныя» еўрапейскія дзяржавы.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя