Міністры замежных спраў Польшчы і Вялікабрытаніі наведваюць Украіну
Міністры замежных спраў Вітальдо Вашчыкоўскі і Борыс Джонсан наведваюць Кіеў.
Гэта першы супольны візіт міністраў у такім фармаце. Мэта візіту — прадэманстраваць далейшую падтрымку еўрапейскага выбару Украіны, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Нагодай для візіту сталі 25-я ўгодкі ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Украінай і Польшчай ды Украінай і Вялікабрытаніяй.
