Мінюст прапанаваў партыі „Зялёныя” самаліквідавацца



Міністэрства юстыцыі прапанавала партыі „Зялёныя” правесці з’езд і самаліквідавацца.

Пра гэта „Народнай волі” паведаміў старшыня партыі Зміцер Кучук.

Раней „Зялёныя” падалі дакументы для перарэгістрацыі, але не прыклалі да іх спісы з дадзенымі сяброў партыі. У Міністэрстве заявілі, што такі пакет дакументаў разглядацца не будзе.

Палітык кажа, што на студзень 2024 года запланаваны з’езд партыі „Зялёныя”, і толькі тады пытанне пра самаліквідацыю можа быць вынесенае на павестку дня.