Мішусцін сустрэнецца з Лукашэнкам
Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін сустрэнецца 3 верасня ў Менску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам – паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».
У паведамленні канала гаворыцца, што ў Палацы незалежнасці, рабочай рэзідэнцыі Лукашэнкі, з Мішусціным спачатку сустрэнецца яго беларускі калега Раман Галоўчанка, а пасля размова працягнецца з кіраўніком краіны.
Учора ў Маскве прайшла сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расеі – Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Таксама вядома, што бліжэйшым часам адбудзецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.
Беларускае Радыё Рацыя