Мітынг Ціханоўскай у Лідзе
Увечары 31 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла перадвыбарчы мітынг у Лідзе. Мітынг завяршыўся а 21-й гадзіне. На мітынгу прысутнічала каля 5 тысяч чалавек.
* * *
Сёння ўжо прайшлі мітынгі ў Смаргоні і Маладзечне. У Лідзе знаходзіцца наш карэспандэнт Андрэй Панямонаў:
– Пікет адбываецца па новай схеме. Тут вельмі шмат агароджаў, стаіць некалькі КПП, людзей прапускаюць праз металашукальнікі. Але гэта не перашкодзіла таму, каб сюды прыйшло вельмі шмат людзей. Калі ў мінулую пятніцу каля тысячы чалавек, то зараз тут мабыць нават пяць тысяч. Людзі ўсё падцягваюцца. Ужо цэлую гадзіну як ідзе мітынг. Людзі прысутнічаюць абсалютна розных узростаў, але асноўная маса – маладога і сярэдняга ўзросту. Сёння і надвор’е трохі падвяло. Самыя прадстаўніцы аб’яднанага штабу яшчэ не прыехалі. На сцэне выступоўцы і музыкі, атмасфера цудоўная. У людзей вельмі добры настрой. І людзі ідуць сюды, як на свята. Людзі ўсё яшчэ падыходзяць, стаяць у чэргах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Наша Ніва