Міжнародны марафон “Салідарнасць” пройдзе ў Гданьску
Удзел у 20-ым марафоне “Салідарнасць” прымуць берасцейскія актывісты прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Марафон пройдзе 15 жніўня ў польскім горадзе Гданьску. Пра гэта паведаміла старшыня Берасцейскага аддзялення прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк.
“Для актывістаў удзел у такіх мерапрыемствах ужо стаў традыцыяй”, – распавяла грамадскі дзеяч:
– Гэта значыць падтрымаць прафсаюз, які з’яўляецца сапраўдным, – прафсаюз, дзе рабочыя-докеры пралілі кроў для таго, каб адстаяць свае правы. Мы цудоўна разумеем, што прафсаюз – гэта не культурна- масавы сектар адміністрацыі, а прафсаюз – гэта сапраўды абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў.
Міжнародны марафон “Салідарнасць” прымеркаваны да гадавіны забастоўкі ў 1980 годзе на Гданьскай верфі. Тады гданьскай міліцыяй было забіта каля чатырох дзесяткаў удзельнікаў пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце