МХД патрабуе дазволіць дыстанцыйнае навучанне ў ВНУ



Маладыя хрысціянскія дэмакраты патрабуюць дазволіць моладзі дыстанцыйнае навучанне ў ВНУ.

У заяве гаворыцца:

„Мы, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем у падтрымку студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і іншых ВНУ Беларусі, якія абвясцілі забастоўку у сувязі з тым, што ў іх не ўводзіцца дыстанцыйнае навучанне з прычыны пандэміі каронавіруса, як ва ўніверсітэтах іншых краін.

Мы звяртаемся да кіраўніцтва беларускіх ВНУ з патрабаваннем дазволіць дыстанцыйнае навучанне на час эпідэміі. У 21 стагоддзі ў ІТ-краіне гэта не павінна быць праблемай.

Таксама мы заклікаем Міністэрства адукацыі не перашкаджаць такім дзеянням ВНУ, асабліва з улікам таго, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, які прадугледжвае аўтаномію вышэйшай школы”.