Многія дзяржавы заклікаюць сваіх грамадзян пакідаць Украіну
11 лютага па стужках інфармагенцтваў масава пакаціліся паведамленні, што ўрады розных дзяржаў з розных краёў свету заклікаюць сваіх грамадзян ці пакінуць тэрыторыю Украіны, ці ўстрымацца ад яе наведвання.

Ізраіль вывозіць сем’і дыпламатаў з Украіны і рэкамендуе не наведваць гэтую краіну.
Аўстрыя заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад паездак ва Украіну.
Вялікабрытанія аб’явіла аб эвакуацыі сваіх супрацоўнікаў з Кіева.
Паўднёвая Карэя ўвяла забарону на наведванне Украіны, а Нідэрланды, Нарвегія, Латвія і Японія заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць гэтую краіну.
У той жа час Еўракамісія паведаміла, што Еўразвяз пакуль не збіраецца эвакуяваць сваіх грамадзян з Украіны.
Украінскія ўлады таксама захоўваюць спакой. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што падстаў для эвакуацыі сакрэтных дакументаў з Кіева пакуль няма і ніхто нічога не вывозіць, паведамляе nashaniva.com.
