Моладзь БНФ заклікае асудзіць акт агрэсіі супраць Украіны з боку РФ
Падтрымаем Украіну разам! Моладзь БНФ заклікае асудзіць акт агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і падтрымаць Украіну!
У сувязі з адкрытым актам агрэсіі з боку РФ і нападам на ВМС Украіны заклікаем прыйсці сёння ( 26.11.2018) да амбасады РФ, каб асудзіць акт агрэсіі і падтрымаць Украіну і ўкраінскі народ.
Збіраемся сёння (26.11.2018) а 19:00 па адрасе: г.Менск,вул. Нававіленская 1А (амбасада РФ), каб асудзіць акт агрэсіі і падтрымаць Украіну. З сабой можна прынесці папяровы караблік ды ўскласці яго каля амбасады.
Гэта не палітычны мітынг ці пікет і мы не заклікаем Вас да супрацьпраўных дзеянняў. Гэта ўсяго толькі грамадзянскі ўчынак, які можа зрабіць кожны.
Вельмі важна гэта зрабіць, каб не толькі асудзіць расейскую агрэсію і падтрымаць Украіну, але каб паказаць імперскай Расеі, што беларусы не падтрымліваюць іх дзеянні.
Прыйдзі, каб патрымаць! Прыйдзі, каб зрабіць грамадзянскі ўчынак! Прыйдзі, каб такога не адбылося на тваёй зямлі!
Прэс-служба Моладзі БНФ
