Моладзь пратэставала перад прэзідэнцкім палацам у Варшаве
Увечары ў сераду моладзевыя актывісты прыйшлі да прэзідэнцкага палаца ў Варшаве, каб выказаць свой пратэст супраць рашэння прэзідэнта Анджэя Дуды ў справе фармавання новага ўраду.
Ля прэзідэнцкага палаца сабралася некалькі дзясяткаў маладых людзей з розных фондаў, арганізацыяў і дэмакратычных партый. Яны прынеслі з сабой транспаранты:
Супрацоўнікі паліцыі папярэдзілі маладых людзей, што яны не зарэгістравалі сваю дэманстрацыю, таму ім нельга карыстацца гукам і дэманстраваць транспаранты. Тлумачэнні, што гэта стыхійная дэманстрацыя, было марным, бо ад выступу прэзідэнта прайшло два дні.
Нагадаем, у сваёй прамове ў панядзелак прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў, што даверыць фармаванне новага ўраду Матэвушу Маравецкаму.
Беларускае Радыё Рацыя