МУС абвергнула вызваленне журналістак „Белсату” і грамадзянкі Швейцарыі



МУС абвергнула вызваленне журналістак „Белсату” Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай і грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ.

Афіцыйная прадстаўніца міністэрства Вольга Чамаданава сказала, што не мае пра гэта інфармацыі, а мікрааўтобус журналістаў ля ВК №4 ў Гомелі быў заўважаны таму, што «тэлевізія прыехала на адкрыццё рэабілітацыйнага цэнтру „Давер” для асуджаных жанчын». Пра тое, што палітвязняў Чульцову, Андрэеву і Хершэ сёння могуць вызваліць з гомельскай калоніі зранку паведаміла выданне „Рагачоў Online”. Зараз яно выдаліла гэтую інфармацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ctv.by