МУС Украіны: Ад удару па ўкраінскім сяле Граза загінулі 59 чалавек
14 гадоў таму
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што крыміналісты высветлілі асобы ўсіх загінулых ад удару па кавярні ў сяле Граза 5 кастрычніка. Усе ахвяры, як сцвярджаецца, мясцовыя цывільныя жыхары.
Кліменка адзначае, што крыміналісты ажыццявілі складаную працу. Асобу аднаго з загінулых, 60-гадовага мужчыны, устанавілі па 20 частках цела. Асобы яшчэ некалькіх чалавек — толькі па асабістых рэчах.