“Мы атрымаем доступ да сучаснай зброі, боепрыпасаў, абсталявання”



Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі прагаласавала за новы і важкі пакет падтрымкі для Украіны і глабальнай дэмакратыі. Амаль на 40 мільярдаў даляраў.

Пра гэта ў адмысловым відэазвароце паведаміў празідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

  Хутка абдудзецца другое галасаванне ў Сенаце ЗША, пасля чаго гэтае рашэнне трапіць на подпіс прэзідэнту Байдэну. Я ўдзячны народу Амерыкі, усім нашым сябрам у Кангрэсе, адміністрацыі за падтрымку. У чым канкрэтна пазітыў? Гэтыя сродкі будуць  выкарыстаны максімальна хутка і без бюракратыі для абароны Украіны. Перадусім гэта зброя, боепрыпасы для нас. Але не толькі, гэта яшчэ і падтрымка расследавання ваенных злачынстваў Расейскай Фкдэрацыі, падтрымка дыпламатычнай працы ды іншае.

Уладзімір Зяленскі адзначыў таксама: ”Гэта знакамітая праграма ленд-лізу. Мы атрымаем доступ да сучаснай зброі, боепрыпасаў, абсталявання, і нам не трэба шукаць варыянты, як за гэта ўсё заплаціць”.

Цяпер з ленд-лізам прэзідэнту ЗША не трэба будзе ўзгадняць з Кангрэсам, якую дапамогу ён аказвае. Гэта паскорыць пастаўкі.

Беларускае Радыё Рацыя