„Мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам” 



„Мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам і астатнім светам”, — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

25 лютага ён разам з жонкай Верай Паляковай быў госцем праграмы „Маркаў. Нічога асабістага” на тэлеканале АНТ.

Макей нагадаў, што 52% беларускага экспарту „ідзе ў краіны Еўропы і далёкай дугі”. „Навошта нам разрываць гандлёва-эканамічныя адносіны са 180 дзяржавамі?”, — кажа міністр. І дадае, што „ніхто не ставіць перад сабой такую мэту і не трэба гэтага рабіць”. Аднак „у гэтых умовах існуе аб’ектыўная неабходнасць умацавання нашых адносін з Расеяй”, падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што нават у гэтай складанай сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі на афіцыйны Менск аказваецца ціск, улады Беларусі не з’яўляюцца праціўнікамі дыялогу з Захадам. „Мы не прыхільнікі ваеннага супрацьстаяння, не прыхільнікі канфрантацыі”, — кажа Макей

Беларускае Радыё Рацыя