Мы памятаем: анлайн-мітынг у памяць Юрыя Захаранкі



Мінуў 21 год пасля знікнення палітыка, экс-кіраўніка МУС Беларусі.

Значэнне гэтай асобы для беларускага правасуддзя падчас сеціўнага мітынгу-рэквіему ацаніў праваабаронца Алег Волчак:

– Ён быў рэфарматарам, чалавекам новага часу. Першае, з чаго ён пачаў, – з рэформы Следчага камітэту. Ён таксама стварыў крымінальную выведку для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у органах улады. Але, на жаль, ён доўга не змог працаваць праз сваю прынцыповасць. Ён быў сапраўды ад Бога следчым і аўтарытэтным кіраўніком.

Удзельнікі акцыі памяці падзяліліся сваімі ўспамінамі пра Юрыя Захаранку і заклікалі ўлады да расследавання абставінаў яго знікнення.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск