Мядзведзеў назваў выкананне дарожных карт умовай дапамогі Менску
Дакументы ўзгодненыя, трэба прыняць уніфікаванае заканадаўства, каб гэта былі сапраўдныя законы, заявіў прэм’ер-міністр Расеі журналістам.
«Усе формы дадатковай падтрымкі, дадатковыя формы крэдытавання магчымыя толькі ў выпадку, калі дарожныя карты будуць выкананы і ўвасобяцца ў законы», – сказаў Мядзведзеў. У такім выпадку, паводле яго слоў, можна будзе гаварыць і пра кампенсацыю падатковага манеўру. Кіраўнік урада таксама праінфармаваў, што пакуль не ўзгоднена дарожная карта аб стварэнні наднацыянальных органаў, адзінай валюце і адзіным эмісійным цэнтры.
Фота ria.ru
