Мясцовым „дэпутатам” забаранілі карыстацца Картай паляка



Услед за дзяржслужачымі і „дэпутатамі” беларускага „парламенту” карыстацца Картай паляка і іншымі аналагічнымі „прывілеямі” забаранілі і мясцовым „дэпутатам”.

Гэта вынікае са змяненняў у Закон „Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, апублікаваных 9 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя на абмежаванне дзеянні Карты паляка, пачаліся ў 2011 годзе. Тады Канстытуцыйны суд выказаў меркаванне аб тым, што польскі закон аб Карце паляка супярэчыць міжнароднаму праву, а менавіта – агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаваў.

Шэраг юрыстаў і польскія дыпламаты палічылі гэтае рашэнне беспрэцэдэнтным, паколькі суды адной дзяржавы, па агульнаму правілу, не выказваюцца ў адносінах да законаў іншага.