Мясцовыя выбары пройдуць 18 лютага
Улады Беларусі вызначыліся з датай мясцовых выбараў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прызначэнне выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года. Пра гэта паведаміла пасля рабочай сустрэчы з Лукашэнкам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Паводле яе, для Лукашэнкі галоўным было вызначыцца з датай выбараў, іх фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць неўзабаве падпісаны. Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з тым, што «люты — больш спакойны месяц».
Беларускае Радыё Рацыя
