Мюнхен прапануе прыняць мігрантаў з польска-беларускай мяжы
Гарадскія ўлады выказалі гатовасць прыняць мігрантаў, якія зараз знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.
«Мы больш не можам назіраць, як гэтыя людзі застаюцца на мяжы з Еўразвязам без перспектыў і нявызначанасці і нават паміраюць ад голаду і хвароб», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
«Многім уцекачам даводзіцца перажываць бесчалавечныя ўмовы на польска-беларускай мяжы, застаючыся ў пастцы на нічыйнай зямлі без належнай медыцынскай дапамогі і ежы».
Як піша выданне dorzeczy.pl, гэта відавочна не адпавядае рэчаіснасці, бо мігранты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Гарадскія ўлады занепакоеныя лёсам мігрантаў зімой. Яны дадалі, што сталіца Баварыі можа стварыць «прытулак» для мігрантаў хутка і без лішняй бюракратыі.
Беларускае Радыё Рацыя