МЗС Беларусі звінаваціў Польшчу ў „мініраванні ўсёй Еўропы”



Прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз выступіў з антыпольскім каментаром з нагоды візіту польскага прэм’ера Матэвуша Маравецкага ў Злучаныя Штаты.

Таксама нагодай для гэтага стала заява амерыканскага боку пра намер павялічыць колькасць сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі Польшчы. Акрамя звычайных прэтэнзій да Польшчы, да прыкладу нібыта фінансаванне экстрэмістаў, Глаз прыгадаў пра прыпыненне дзеяння Дамовы пра звычайныя узброеныя сілы ў Еўропе ў дачыненні да афіцыйнага Менска.

„Відавочнае жаданне яшчэ больш схаваць ад свайго бліжэйшага суседа інфармацыю пра свае ўзброеныя сілы… польскі ўрад абсалютна свядома разбурае апошнія юрыдычныя апоры еўрапейскай сістэмы бяспекі. Мініруе ўсю Еўропу”, – заявіў Анатоль Глаз. Таксама ён паведаміў, што беларускі бок збіраецца паскардзіцца на Польшчу ў NATO.