МЗС Беларусі адказаў на закрыццё Літвой двух памежных пераходаў



Афіцыйны Менск заявіў, што не плануе нейкіх зменаў у сваёй візавай і памежнай палітыцы ў адносінах да Літвы.

МЗС Беларусі ў афіцыйным каментары звязаў закрыццё Літвой двух памежных пунктаў пропуску з уведзеным раней афіцыйным Менскам бязвізавым рэжымам для літоўскіх грамадзян на наведванне Беларусі: «Якія-небудзь змяненні ў функцыянаванні бязвізавага рэжыму ў сувязі з узрастаючай нагрузкай на астатнія пункты пропуску на гэтым этапе не плануюцца».

18 жніўня Літва закрыла два з шасці памежных пераходаў з Беларуссю. Працягваюць функцыянаваць пераходы Каменны Лог/Меднікі, Прывалка/Райгорад, Беняконі/Салечнікі і Катлоўка/Лаварышкі.

З Польшчай для легкавых аўтамабіляў дзейнічае толькі пераход у Тарэспалі (Берасце).

Беларускае Радыё Рацыя