МЗС Беларусі асуджае правядзенне ў Польшчы маршу ў гонар „выклятых жаўнераў”
Міністэрства замежных спраў Беларусі асуджае намеры польскіх уладаў правесці акцыю памяці ў гонар так званых „выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
„Пазіцыя па гэтай святой для нас тэме неаднаразова агучвалася і застаецца нязменнай: праварадыкальныя мерапрыемствы ў месцах кампактнага пражывання этнічных беларусаў у Польшчы — гэта адкрытая цынічная абраза памяці ахвяр банд „выклятых жаўнераў”, непрыхаванае патуранне гераізацыі нацызму”, — сказана ў паведамленні МЗС.
У гонар „выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы на Падляшшы маршы праходзіць ужо некалькі гадоў запар з ухвалення мясцовых уладаў. Яе ўдзельнікі шануюць памяць жаўнераў Арміі Краёвай, якія пасля Другой сусветнай вайны чынілі антыкамуністычны супраціў.
Узімку 1946 года па загадзе Рамуальда Райса „Бурага” на Бельшчыне былі забітыя каля 80 праваслаўных беларусаў — мірных жыхароў, што кампактна жылі ў ваколіцах Гайнаўкі.
Беларускае Радыё Рацыя