МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Гародні пакінуць краіну



11 сакавіка ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Польскаму боку ўручылі ноту з прапановай кіраўніку і консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 48 гадзін, паведамілі ў МЗС Беларусі.

«У сувязі з празмерным, асіметрычным і дэструктыўным адказам Польшчы на ​​правамоцнасць і матываванае рашэнне Беларусі ў дачыненні да консула Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці Е. Цімафеюка, а таксама ігнараваннем адпаведных просьбаў беларускага боку, на падставе артыкулаў 23 і 55 Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах да польскага боку даведзена рашэнне аб немэтазгоднасці прысутнасці на тэрыторыі Беларусі кіраўніка і консула Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні», – паведамілі ў ведамстве.

Афіцыйны Менск падкрэсліў, што прынцыповая пазіцыя аб непрымальнасці гераізацыі ваенных злачынцаў і апраўдання генацыду беларускага народа будзе заставацца нязменнай.

Паводле tut.by

Фота: «Белсат»