МЗС Беларусі прыгразіла Польшчы «асіметрычным адказам» за новыя санкцыі
«На гэтыя захады ў абавязковым парадку рушыць услед асімэтрычны адказ. Пры гэтым намі будуць у максімальна магчымай ступені ўлічаныя інтарэсы простых палякаў, вымушаных пакутаваць з-за валюнтарызму свайго ўраду, і ў максімальнай — інтарэсы нашых грамадзян”.
МЗС Беларусі пракаментаваў ўведзеныя Польшчай новыя санкцыі і абмежаванні на беларуска-польскай мяжы. З заявай выступіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Беларускі бок з’яўляецца адказным гульцом у сваім рэгіёне. Мы ня маем намеру паддавацца на правакацыі, якія падкідваюцца нам, а будзем рэагаваць спакойна, планамерна і з годнасцю,» – адзначае Анатоль Глаз.
«Беларускі бок гатовы да ўзаемапаважлівага дыялогу з польскім бокам без ультыматымаў і папярэдніх умоў і разгледзіць рэальныя прапановы, накіраваныя на дээскалацыю і ўзаемавыгаднае вырашэнне надзённых пытанняў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-сакратара беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускае Радыё Рацыя