МЗС Беларусі раздае пытанні журналістам



Гэты факт у праекце “Месца для прэсы” падцвердзіла журналістка БелаПАН Таццяна Каравенкова. Яшчэ раней ў сваім акаўнце ў Facebook яна выклала фота з пытаннямі-падказкамі, якія супрацоўнікі МЗС выдалі журналістам дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА ды Беларускага тэлебачання.

«Адбылося гэта на прэсавай канфэрэнцыі, якое ладзіла беларускае МЗС» – кажа Тацяна Каравенкова:

Бачыла, як па чарзе адводзілі журналістку БЕЛТА і БТ, і яны вярнуліся з паперкамі, на якіх былі пытанні. На мерапрыемствах такое назіраеш, калі журналіста адводзяць, ён вяртаецца з паперкай, па якой пасля зачытвае пытанні. Апошні раз я такое бачыла на прэс-канферэнцыі Лукашэнкі ў Нацынальнай бібліятэцы для беларускіх журналістаў – гэта быў 2012 ці 2013 год.

Перыядычна журналісты заўважаюць, як супрацоўнікі беларускага МЗС «падказваюць» іх калегам, якія пытанні задаваць. Узгадваецца таксама як ў 2012 годзе такі выпадак адбыўся падчас прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы для беларускіх журналістаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя