МЗС Беларусі занепакоенае знішчэннем двухмоўных дарожных знакаў у Польшчы



Міністэрства замежных спраў Беларусі занепакоенае выпадкамі вандалізму ў дачыненні да беларускамоўных дарожных знакаў у Польшчы, гаворыцца у паведамленні МЗС. 

3 ліпеня з’явілася інфармацыя, што ў Падляшскім ваяводстве Польшчы, а менавіта ў гміне Орля, дзе большасць жыхароў складаюць этнічныя беларусы, невядомыя зафарбавалі беларускамоўныя назвы на дарожных знаках. 

Знішчаны дарожны ўказальнік у гміне Орля. Фота: Міхал Сцепанюк, Radio Białystok

„Такі факт меў месца. Нас асабліва насцярожвае, што гэта не першы выпадак вандалізму ў дачыненні да беларускамоўных дарожных знакаў. Спадзяемся, што ў гэты раз, у адрозненне ад папярэдніх, вінаватыя будуць устаноўленыя”, — адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык

„Зыходзім з таго, што падобныя праяўленні, якія закранаюць пачуцці нацыянальных меншасцей, заслугоўваюць рашучага асуджэння як уладамі, так і ўсімі здаровымі сіламі грамадства”, — падкрэсліў прадстаўнік МЗС.

БелаПАН

Фота: Міхал Сцепанюк, Radio Białystok