МЗС: Інтэграцыя не выходзіць за рамкі Саюзнай дамовы



Праграма паглыблення інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй не выходзіць за рамкі Саюзнай дамовы, падпісанай у 1999 годзе. Пра гэта паведаміў 20 верасня журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Ажыятаж, які паўстаў, створаны цалкам на пустым месцы. Для яго няма ніякіх падставаў, – падкрэсліў Анатоль Глаз. – Хацеў бы яшчэ раз нагадаць найменне праекта:» Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы«. Менавіта ў гэтым закладзены сэнс дакумента. Нічога, што выходзіць за рамкі Саюзнай дамовы 1999 года, там быць не можа».

Як паведамлялася, Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расеі плануюць падпісаць у снежні. Аб гэтым раней паведамляў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты. «Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газе. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет», – заявіў міністр.

Ён растлумачыў, што зрабіць гэта, як і дамаўляліся кіраўнікі дзяржаў, плануецца пад 8 снежня (20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы) або, магчыма, напярэдадні, калі будзе вызначана іншая дата. «Ад даты, якую ўзгаднілі ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнты не адступаюць. Усё, што адбываецца зараз, – прамежкавая праца», – сказаў Дзмітрый Круты.

zviazda.by

Фота: МЗС Беларусі