МЗС Ірака заявіла аб спыненні прамых авіязносін з Беларуссю
Авіякампаніі Ірака і Турцыі паабяцалі Еўразвязу прыняць меры, каб блакаваць дастаўку мігрантаў у Беларусь, Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) падтрымала намаганні, паведамляе ТАСС. Пра гэта заявіла ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі (ЕК) Дана Спінант.
„Іракскія авіялініі” ўжо пацвердзілі, што не адновяць палёты ў Менск, „Турэцкія авіялініі” прыпыняць продаж білетаў у адзін канец у Менск і, акрамя таго, забароняць [беларускай кампаніі] „Белавія” выкарыстоўваць сваю долю рэйсаў у краінах Блізкага Усходу для перавозкі мігрантаў „, – паведаміла яна, падкрэсліўшы, што „барацьбу з трафікам людзей цалкам падтрымала IATA”.
Фота: Вікіпедыя