МЗС Літвы хоча выдаваць пацярпелым грамадзянам Беларусі дармовыя візы
Міністэрства Замежных спраў Літвы прапануе задарма выдаваць нацыянальныя візы грамадзянам Беларусі, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе партал delfi.lt.
Такі праект пастановы павінен быць разгледжаны на гэтым тыдні на паседжанні ўраду. Згодна з праектам, задарма нацыянальныя візы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі ў разе прадастаўлення матываваных заяваў пра тое, каб з іх не бралі консульскі збор, ад літоўскіх дзяржаўных органаў ці зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацый, якія дзеюць у сферы абароны правоў чалавека і на карысць дэмакратыі.
Беларускае Радыё Рацыя