МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту з патрабаваньнем спыніць адзін з двух рэактараў Астравецкай АЭС
Ноту, у якой падкрэсліваецца недапушчальнасць выбарачнага падыходу да пытанняў ядзернай бяспекі, накіравала Міністэрства замежных спраў Літвы знешнепалітычнаму ведамству Беларусі.

З паведамлення літоўскага МЗС, апублікаванага 28 ліпеня, вынікае, што нота звязаная з інфармацыяй пра энергетычны пуск другога энергаблока Беларускай АЭС і павелічэнне магутнасці яго рэактарнай устаноўкі да 100%.
Літоўскае знешнепалітычнае ведамства заклікала Беларусь спыніць эксплуатацыю другога блоку АЭС «да ліквідацыі выяўленых праблем бяспекі, рэалізацыі неабходных мер падвышэння бяспекі і строгага захавання міжнародных нормаў і патрабаванняў ядзернай бяспекі і экалогіі».
У паведамленні гаворыцца, што пры выбары пляцоўкі паблізу Астраўца ў Гарадзенскай вобласці Беларусь «не ўлічыла шчыльнасць і размеркаванне жыхароў Літвы і патэнцыйнае негатыўнае трансгранічнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і насельніцтва, а таксама не забяспечыла належнага ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў».
Беларускае Радыё Рацыя
