МЗС Літвы прапануе ўвесці санкцыі да 118 службовых асоб
Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўвесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асоб, адказных за фальсіфікацыю выбараў і празмернае прымяненне сілы супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі. Пра гэта, як паведамляе партал ru.delfi.lt, заявіла дарадца кіраўніка МЗС Літвы Раса Якілайтэне.
„Міністэрства замежных справаў перадало ў Міністэрства ўнутраных спраў удакладнены спіс. У ім 118 асоб, на якіх прапануецца накласці санкцыі”, — сказала яна.
Асобам, уключаным у чорны спіс, будзе забаронены ўезд у Літву. Канчатковае рашэнне прыме міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене.
Падрыхтоўкай санкцый у дачыненні да беларускіх службовых асоб займаецца таксама і Еўрапейскі саюз. Чакаецца, што гэтае пытанне будзе абмеркаванае падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС 27—28 жніўня ў Берліне.