МЗС назвала акт «Аб дэмакратыі Беларусі» дзіўным і некарысным дакументам
МЗС назвала акт «Аб дэмакратыі Беларусі» дзіўным і некарысным дакументам. Гаворка пра дакумент, падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, – «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі».
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адзначыў, што пры гэтым трэба разумець, што менавіта так выглядае адназначна несяброўскі крок і непрыхаванае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы. «Ну і, вядома, зусім парадыйна глядзіцца навязванне амерыканскімі заканадаўцамі нейкіх дэмакратычных шаблонаў іншым краінам, калі ў саміх ЗША становішча спраў з дэмакратыяй вельмі і вельмі далёка ад ідэалу», – сказаў Анатоль Глаз.
«Разам з тым Беларусь па-ранейшаму настроена на нармалізацыю адносінаў з ЗША, прытым як з адміністрацыяй, якая сыходзіць, так і з будучай, але асабліва праз раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог», – адзначыў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускае Радыё Рацыя
