МЗС Польшчы чарговы раз заклікала ўлады Беларусі да дыялогу



МЗС Польшчы выказала салідарнасць з МЗС Вялікабрытаніі, якое выслала з краіны двух беларускіх дыпламатаў.

“Выказваю салідарнасць з МЗС Вялікабрытаніі. Крыніцай крызісу ў Беларусі з’яўляецца не міжнародная супольнасць. Высылка дыпламатаў не вырашыць яго. Адзіным выхадам з’яўляецца вызваленне палітвязняў, спыненне гвалту, захаванне правоў чалавека, дыялог і дэмакратычная трансфармацыя”, — напісаў у Twitter міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, паведамляе REFORM.by.

Нагадаем, што 9 лістапада МЗС Беларусі аб’явіла персонамі нон грата намесніка пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Лізу Тамвуд і аташэ па пытаннях абароны Цімаці Уайта-Бойката “з прычыны дзейнасці, несумяшчальнай са статусам дыпламатычнага прадстаўніка”. У адказ Вялікабрытанія выслала двух беларускіх дыпламатаў.

Беларускае Радыё Рацыя