МЗС Польшчы ўручыла дыпламатычную ноту амбасадару Расеі



Польскі бок выказаў занепакоенасць у сувязі са складанасцямі ў доступе да месца смаленскай авіякатастрофы.

Віцэ-міністр замежных спраў па пытаннях усходняй палітыкі Барташ Ціхоцкі ўручыў амбасадару Расеі Сяргею Андрэеву дыпламатычную ноту і выказаў занепакоенасць у сувязі са складанасцямі ў доступе да месца смаленскай авіякатастрофы.

Віцэ-міністр закрануў у размове з расейскім амбасадарам таксама пытанне ўсталявання помніка на месцы катастрофы самалёта Ту-154М, «што абавязаліся зрабіць абедзве дзяржавы ўжо ў 2010 годзе». Паводле МЗС, польскі бок заявіў пра «няспынную гатоўнасць вярнуцца да размоў на тэму планаў будовы помніка ахвярам катастрофы».

«Польскі бок спадзяецца, што расейскі бок не дапусціць ніякіх крокаў, якія маглі б якім-небудзь чынам ускладніць свабодны доступ да месца катастрофы самалёту Ту-154М, якія пазбаўлялі б гэтае месца асаблівага характару – як цяпер, так і ў будучыні», — гаворыцца ў камюніке МЗС.

Польскае Радыё