МЗС Польшчы выклікала расейскага пасла за словы Пуціна пра «антысеміцкую свінню»



Пасол назваў гутарку ў польскім МЗС жорсткай, але пры гэтым цалкам карэктнай. «Мы нікому не дазволім чытаць нам натацыі. Нам ёсць што сказаць», — заявіў расейскі дыпламат.

Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала расейскага амбасадара Сяргея Андрэева ​​на тле рэзкіх выказванняў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў адрас польскага амбасадара, які працаваў у Германіі да Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

«Мяне запрасілі ў МЗС Польшчы. Я гутарыў з дырэктарам ўсходняга дэпартамента», — паведаміў Андрэеў.

Паводле слоў пасла, гутарка праходзіла ў жорсткай, але цалкам карэктнай манеры. «Ён выкладаў пазiцыю польскага боку, я — пазіцыю расейскага боку», — расказаў дыпламат.

Андрэеў заявіў, што падчас размовы гаворка ішла пра два выступы Пуціна — на саміце СНД і на калегіі Мінабароны. «Мы нікому не дазволім чытаць нам натацыі. Нам ёсць што сказаць, і на тэму гістарычнай палітыкі ў тым ліку», — сказаў на заканчэнне Андрэеў.

Уладзімір Пуцін рэзка выказаўся на адрас польскага амбасадара, які працаваў у Трэцім рэйху ў 1930-х і які паабяцаў ўсталяваць помнік Адольфу Гітлеру за высылку габрэяў у Афрыку, у рамках пасяджэння калегіі Мінабароны. «Сволач, свіння антысеміцкая, па-іншаму сказаць нельга. Ён цалкам салідарызаваўся з Гітлерам у яго антысеміцкіх настроях і, больш за тое, за здзекі над габрэйскім народам абяцаў паставіць яму помнік у Варшаве», — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра Юзэфа Ліпскага, які быў паслом Польшчы ў Германіі ў 1934-1939 гадах.

rbc.ru

Фота: Czarek Sokolowski / AP