МЗС прымушае амерыканцаў скараціць колькасць штату пры амбасадзе



На мінулым тыдні ў МЗС Беларусі прайшла сустрэча з амбасадарамі вялікіх заходніх краін, якім расказалі пра пазіцыю ўладаў Беларусі на будучым рэферэндуме. 

Паводле інфармацыі „Нашай Нівы”, МЗС Беларусі запатрабавала ад амерыканцаў істотна скараціць колькасць персаналу пры дыпламатычнай місіі. Гаворка ідзе пра беларусаў, якія працуюць на амбасаду: аналітыкі, перакладчыкі і гэтак далей. Гэта дзясяткі чалавек 

Па словах крыніцы выдання, у амбасадзе застанецца толькі намінальная колькасць персаналу. „А ўвогуле ім сказана рыхтавацца да таго, што на дзверы пасольства будзе павешаны замок”, — кажа крыніца. 

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішар з моманту свайго прызначэння не была ў Менску. Улады Беларусі адмовіліся даць ёй візу.

Беларускае Радыё Рацыя